Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў наведаў Мінскую шпалерную фабрыку.

У ходзе размовы з працоўным калектывам Сяргей Рачкоў адзначыў, што парламентарыі павінны больш увагі надаваць аказанню дапамогі прадпрыемствам і іх працоўным калектывам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за закрыцця знешніх рынкаў, спаду попыту на прадукцыю, якая выпускаецца на экспарт.

Характэрна, што доля экспарту ў аб'ёме рэалізацыі прадукцыі фабрыкі досыць высокая і за мінулы год склала 54%. У сувязі з тым, што ў асноўных краінах, куды пастаўляюцца шпалеры, з-за пандэміі каронавіруса ўпаў попыт, знізіўся і аб'ём вытворчасці.

Таксама Сяргей Рачкоў адзначыў, што пытанне ўзроўню заработнай платы з'яўляецца прыярытэтным:

- Мы робім акцэнт на ўсіх прадпрыемствах, і асабліва на тых, дзе ёсць пэўныя цяжкасці з рэалізацыяй прадукцыі на знешніх рынках. Цяпер гэта звязана ў першую чаргу з тым, што з-за пандэміі зачыніліся краіны і межы. Працэс аднаўлення эканамічнай актыўнасці ідзе, але не так хутка. Людзей хвалююць як эканамічныя, палітычныя, так і сацыяльныя пытанні. І дзякуючы такім сустрэчам маецца добрая магчымасць пагутарыць не толькі з кіраўніцтвам, але і ў цэлым з працоўным калектывам.

Начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак канцэрна "Белляспаперпрам" Віктар Кашпей падкрэсліў, што ў цэлым фабрыка рэнтабельная, аднак цяпер ідзе пошук інвестара, каб вынесці вытворчасць з цэнтра горада.

Дадамо, што на прадпрыемстве вырабляюцца папяровыя шпалеры, перавагамі якіх з'яўляюцца экалагічнасць і бяспека, акрамя таго, яны на парадак танней, чым вінілавыя.

Крыніца: https://www.sb.by/

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА

08.07.2020 17:38