Запуск завода мелаваных і немелаваных відаў кардону на Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы" плануюць на канец года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.
Па словах першага віцэ-прэм'ера, цяпер на прадпрыемстве ідзе праца па дафармоўванне і дакамплектацыі вытворчага працэсу. "Усё праводзіцца дастаткова інтэнсіўна. Спадзяёмся, экспартна арыентаванае прадпрыемства з важнай імпартазамяшчальнай прадукцыяй ужо ў наступным годзе ўступіць у эксплуатацыю. У тым, што яно будзе эфектыўным, сумневаў няма. Гэтая экалагічная ўпакоўка вельмі запатрабаваная і шырока ўжываецца", - удакладніў Мікалай Снапкоў.
Рэалізацыя інвестпраекта па будаўніцтве перспектыўнага прадпрыемства - доўгачаканае пашырэнне прамсектара рэгіёна. З-за шматлікіх парушэнняў тэрмінаў выканання работ, дапушчаных генеральным падрадчыкам, праект не быў завершаны, як першапачаткова планавалася, у 2015 годзе. Кантракт з генпадрадчыкам давялося скасаваць.
Для завяршэння інвестпраекта актуалізаваны бізнес-план, якім прадугледжана прыцягненне бюджэтнай пазыкі ў памеры $83 млн, адкрыта фінансаванне.
Як паведамлялася, па выніках лютаўскай рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Добруш быў падпісаны ўказ №44. Дакументам устаноўлены тэрміны завяршэння гэтага інвестыцыйнага праекта: увод у эксплуатацыю комплексу - у 2020 годзе, выхад на праектную магутнасць - у 2022 годзе. Як запэўнілі на прадпрыемстве, графік вытрымліваецца.
"Усё неабходнае для завяршэння праекта было прадугледжана ўказам прэзідэнта і выдзелена ў поўным аб'ёме, прэферэнцыі прадастаўлены", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
Цяпер выконваюцца будаўнічыя і пуска-наладачныя працы. На аб'ектах комплексу задзейнічаны 160 чалавек, прайшоў аўдыт аўстрыйскай кампаніі.
Падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Мікалай Снапкоў наведаў таксама ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод".
Крыніца Белта
10.07.2020 18:19