Прадпрыемствы холдынгу "Пінскдрэў" да канца ліпеня разлічваюць аднавіць аб'ёмы вытворчасці да 100%.
Крызіс, выкліканы пандэміяй каронавіруса, паступова сыходзіць. Напрыклад, прадпрыемства, якое ўваходзіць у холдынг "Пінскдрэў", СТАА "Пінскдрэў-Адрыяна", дзе працуе 840 чалавек, можа выпускаць 250 мэблевых гарнітураў у дзень. 50 % прадукцыі ідзе на экспарт. Ў многія краіны Еўропы, Расію. І гэта салідны даход. У красавіку-маі, кажа намеснік дырэктара Павел Скірыч, загрузка магутнасцяў ўпала да 60 %, у чэрвені ўжо выйшлі на 75 %, у ліпені вяртаюцца на 100 %:
- Заробак плацілі своечасова. Вядома, трохі менш. Сярдняя ў добрыя часы ў нас 1100, але гэта за 22 працоўныя дні плюс выхадныя. Аднак ніякіх звальненняў і скарачэнняў не было. А ўжо 19 чэрвеня да нас паступіў заказ з Еўропы - мэйл ад буйной польскай фірмы. Заяўка на тыдзень - 690 гарнітураў.
Крыніца: https://www.sb.by
17.07.2020 10:10