16 ліпеня старшыня канцэрна Міхаіл Касько здзейсніў рабочую паездку ў г. Шклоў.
На парадку дня былі: выязны прыём грамадзян, сустрэча з працоўным калектывам Завода газетнай паперы, разгляд пытанняў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці паперы-асновы, а таксама праекта мадэрнізацыі папяровай фабрыкі «Спартак».
На асабісты прыём да кіраўніка галіны прыйшоў кіроўца грузавога аўтамабіля даччынай арганізацыі Завода газетнай паперы. Ён агучыў сваё бачанне на арганізацыю работ па грузаперавозках і папрасіў тлумачэнні, якім чынам фармуецца яго заработная плата, і як можна паўплываць на тое, каб яе павялічыць. Прысутнаму на прыёме дырэктару Завода газетнай паперы Юрыю Луку дадзена даручэнне дэталёва разабрацца з арганізацыяй працы кіроўцаў у даччынай транспартнай кампаніі і праінфармаваць канцэрн і заяўніка.
На сустрэчы з працоўным калектывам была закранутая тэма беларускіх брэндаў на міжнароднай арэне. Наша краіна вядомая не толькі як агульнапрызнаная міратворчая пляцоўка або надзейны партнёр у галіне міжнародных адносін. Яна славіцца сваімі брэндамі, прызнанымі далёка за яе межамі. У кожнай сферы можна вылучыць брэнд і не адзін. За кожнай з іх – нястомная праца беларусаў, іх ініцыятыва і крэатыўнасць, а таксама падтрымка з боку дзяржавы і асабіста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
Шмат брэндаў і сістэме канцэрна "Белляспаперпрам". Гэта вядомыя вытворцы драўняных пліт, мэблі, цэлюлозы, паперы і кардона. І гэтыя брэнды трэба развіваць і прасоўваць на міжнароднай арэне. Прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна экспартуецца амаль у 70 краін. Яна пастаўляецца на ўсе кантыненты. Гэта служыць доказам таго, што прадукцыя нашай галіны высокай якасці і не саступае ў канкурэнтнай барацьбе іншым вытворцам.
Міхаіл Касько таксама звярнуў увагу на тое, што нам самім трэба быць патрыётамі сваёй прадукцыі, сваіх брэндаў. Трэба любіць вынік сваёй працы і тады ён будзе цікавы і іншым.
На сустрэчы таксама былі закранутыя пытанні развіцця цэлюлозна-папяровай вытворчасці, сітуацыі на рынку і ролі прадпрыемстваў канцэрна на ім.
Не засталіся без увагі і пытанні забеспячэння прадпрыемстваў канцэрна драўнянай сыравінай. З боку спажыўцоў сыравіны ёсць шмат пытанняў да яго пастаўшчыкам. Гэта датычыцца якасці і ўмоў аплаты і пастаўкі.
Надзённай праблемай для завода застаецца дэфіцыт кадраў. Сёння прадпрыемства адчувае недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сферы папяровай вытворчасці як сярэдняга, так і вышэйшага звяна. Вырашана гэтае пытанне абмеркаваць з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, які з'яўляецца галоўнай кузняй кадраў для нашай галіны. Акрамя таго, старшыня канцэрна акцэнтаваў увагу кіраўніцтва завода на тым, што трэба больш актыўна займацца прафарыентацыяй школьнікаў і прымяняць магчымасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы, актыўным дыялогу, было закранута шмат важных тэм. Падчас сустрэчы па шэрагу пытанняў былі выпрацаваныя рашэнні, якія павінны зняць праблемы, якія ўтварыліся.
У гэты ж дзень былі разгледжаны пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на заводзе газетнай паперы і папяровай фабрыцы «Спартак». Усе працы па праектах цяпер у актыўнай фазе. Да канца бягучага года яны павінны быць завершаны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.07.2020 17:04