Спілаваць, пагрузіць, прадаць – лёгка. Але яшчэ лепш - перапрацаваць, ператварыць кругляк ў такі выраб, які можна рэалізаваць ужо даражэй. Такую задачу неаднаразова ставіў прэзідэнт. І сёння дрэваапрацоўка стала практычна безадходнай вытворчасцю, калі нават на пілавінні можна зарабіць.

У Беларусі практычна няма сваёй нафты, адсутнічае прыродны газ. Ёсць калій - нацыянальны набытак, але звернем увагу на іншы каштоўны прадукт - лес. Дрэва. Вырабы з яго ёсць у кожным доме.

Лясістасць нашай краіны ў 1994-м годзе складала 35%, і далей толькі павялічвалася. Два гады таму яна склала практычна 40%. І ў будучым годзе, па прагнозах, павінна пераадолець гэтую адзнаку.

«Лес – наша багацце» – не проста словы, якія мы ведаем з дзяцінства. Гэта сапраўды багацце. Але пры адной умове: што распарадзіцца ім трэба рацыянальна і з розумам.

Падрабязнасці ў праграме "Контуры" АНТ

 

 

20.07.2020 12:21