Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны Беларусі, прайшоўшы маштабную мадэрнізацыю і істотна нарасціўшы за кошт гэтага вытворчы і экспартны патэнцыял, ідуць далей. Стварэнне новых перапрацоўчых магутнасцяў працягваецца.
Так, новы рэзідэнт СЭЗ "Брэст" ААТ "Івацэвічдрэў" павялічвае вытворчасць корпуснай мэблі, ЗАТ "Маладзечнамэбля" робіць стаўку на глыбіню перапрацоўкі драўніны - на высокатэхналагічным абсталяванні вырабляе мэблю з масіва класа прэміум. Развіваюцца і іншыя вытворчасці.
Падрабязнасці ў відэасюжэце "Беларусь 1".
24.07.2020 10:28