Актуалізаваны графік уводу завода мелаваных і немелаваных відаў кардона ў філіяле "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры". Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў падчас наведвання завода.
Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ёсць выразны графік рэалізацыі праекта - канец бягучага года. Разам з тым свае карэктывы ўнесла эпідэміялагічная сітуацыя. "Прыйшлося паўтара месяца чакаць прыезду аўстрыйскіх партнёраў. Днямі яны правялі аўдыт, пасля чаго холдынг "Беларускія шпалеры" падпісаў асноўны кантракт. У сувязі з гэтым у графік унесеныя карэктывы, якія дазваляюць скончыць працу ва ўстаноўлены тэрмін", - распавёў Юрый Назараў.
Рэалізацыя інвестпраекта - доўгачаканае пашырэнне прамсектара раёна і рэгіёна. З-за шматлікіх зрываў тэрмінаў выканання работ, дапушчаных ранейшым генеральным падрадчыкам, ён не быў завершаны ў першапачаткова ўстаноўлены тэрмін - 2015 год. Кантракт быў скасаваны.
Як паведамлялася, па выніках лютаўскай рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Добруш быў падпісаны ўказ №44. Дакументам устаноўлены тэрміны завяршэння інвестыцыйнага праекта: увод у эксплуатацыю комплексу - у 2020 годзе, выхад на праектную магутнасць - у 2022 годзе. Для завяршэння інвестпраекта таксама быў актуалізаваны бізнес-план, якім прадугледжана прыцягненне бюджэтнай пазыкі ў памеры $83 млн, адкрыта фінансаванне.
Падчас паездкі ў Добрушскі раён Юрый Назараў дэталёва азнаёміўся з ходам будаўніцтва аднаго з важных інвестпраектаў рэгіёна і выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы.
Крыніца: БЕЛТА
31.07.2020 17:46