Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт у Кітай у першым паўгоддзі больш чым на 40%.
За студзень-чэрвень гэтага года прадпрыемствы канцэрна нарасцілі экспарт у Кітай да 34,3 млн долараў ЗША, што на 40,9% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
Калі раней на рынак гэтай краіны пастаўляліся толькі цэлюлоза, папера і кардон, то сёння ў дадатак яшчэ экспартуюцца піламатэрыялы і фанера.
У бягучым годзе доля адгрузак ў Кітай у агульным аб'ёме экспарту павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 8,6% да 12,8%.
Кітай для прадпрыемстваў канцэрна адзін з найбольш перспектыўных рынкаў збыту. Гэтаму садзейнічаюць тыя трывалыя ўзаемасувязі і ўсебаковае супрацоўніцтва, якія ўсталяваліся паміж Беларуссю і Кітаем. Кітайскія партнёры бачаць у беларускіх прадпрыемствах вялікі патэнцыял і актыўна ідуць на супрацоўніцтва ў знешнеэканамічнай дзейнасці.
Увесну бягучага года для экспарту ў Кітай беларускай цэлюлозы пачала працаваць новая лагістычная схема прамой дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам. Светлагорскі ЦЦК ужо адправіў у Кітай каля дзесяці чыгуначных саставаў у Кітай. Груз дастаўляецца пакупніку ўсяго за 16 сутак.
Актыўна нарошчваюць сваю прысутнасць прадпрыемства канцэрна і на іншых рынках далёкага замежжа. Так, у 8 разоў вырас экспарт у Аўстрыю, 6,5 разоў у ЗША, больш чым у тры разы ў Індыю і Інданэзію,у 2-2,5 разы ў Вялікабрытанію, Швейцарыю, Гану і Турцыю. Планамерна нарошчваюцца пастаўкі і на такія рынкі як Бахрэйн, Канада, Ізраіль, Філіпіны і інш.
Праца прадпрыемстваў па дыверсіфікацыі рынкаў збыту і асваенню новых планамерна прыносіць свой плён. У студзені-чэрвені доля адгрузак у краіны далёкага замежжа ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2019 года вырасла з 49,9% да 51,8% (на 1,9 п.п.).
У цэлым геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" у першым паўгоддзі ахапіла 58 краін, куды пастаўлена прадукцыі амаль на 270 млн долараў ЗША.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.08.2020 15:15