Цэнтральная выбарчая камісія агучыла папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23% галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле папярэдніх звестак ЦВК, за Святлану Ціханаўскую прагаласавалі 9,9%, за Ганну Канапацкую - 1,68%, Андрэя Дзмітрыева - 1,04%, Сяргея Чарачня - 1,13%, супраць усіх - 6,02%.

Па папярэдніх дадзеных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, або 84,23% выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 4 652 423 чалавекі, за Андрэя Дзмітрыева - 60 543, за Ганну Канапацкую - 97 926, за Святлану Ціханоўскую - 574 312, Сяргея Чарачня - 65 784.

Крыніца: БЕЛТА

10.08.2020 10:59