Генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў выказаўся супраць вулічных пратэстаў.
"Мы хочам жыць у мірнай краіне, каб нашы дзеці і ўнукі раслі ў шчасці і дастатку, каб Беларусь і надалей заставалася астраўком спакою, утульнасці і дабрабыту. У нас ёсць праца і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Мы выбралі стабільнасць і спакойнае жыццё. Просім паважаць наша меркаванне, не штурхаць нашых дзяцей на злачынствы, не сеяць смуту і разлад. Мы з павагай ставімся да розных пунктаў гледжання, але лічым, што вулічныя пратэсты - гэта не наш шлях. Яны не дапамагаюць вырашаць пытанні, а толькі дзеляць грамадства на сваіх і чужых", - сказаў Сяргей Асосаў.
Гендырэктар падкрэсліў, што дзякуючы падтрымцы дзяржавы дрэваапрацоўчая галіна набыла новае жыццё, у тым ліку і ААТ "Мастоўдрэў". "За апошнія гады былі мадэрнізаваны ўсе асноўныя вытворчасці, пабудаваны новы завод, які паспяхова працуе і выпускае якасную прадукцыю. Палепшыліся ўмовы працы работнікаў, павысілася заработная плата, якая своечасова выплачваецца. Прадпрыемства працягвае развівацца, будуецца новы цэх, закупляецца новае сучаснае абсталяванне", - адзначыў ён.
Крыніца: БЕЛТА
12.08.2020 15:03