Працоўны калектыў ААТ "Віцебскдрэў" выступае за мірнае развіццё краіны, заявіў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Юрый Дойлін.
Юрый Дойлін падкрэсліў, што дзякуючы падтрымцы дзяржавы прадпрыемства не толькі захавалася, але і працуе сёння ў зусім іншых умовах. "Тая вытворчая база, з якой мы ўвайшлі ў эпоху суверэннай Беларусі, ужо не дазваляла выпускаць канкурэнтную прадукцыю. Калі б не было прынятае рашэнне аб мадэрнізацыі нашага завода, то сёння такое прадпрыемства магло б і не існаваць", - адзначыў ён.
"Мы атрымалі магчымасць пераўзброіцца, захаваць працоўны калектыў і пачаць працаваць па-новаму, з перспектывамі развіцця. Гэта дарагога варта. Мы хочам усё гэта захаваць і прымножыць для будучых пакаленняў, таму наш выбар зразумелы: гэта стабільнасць і парадак у краіне, мірнае развіццё суверэннай Беларусі", - заявіў гендырэктар.
"Віцебскдрэў" пачаў сваю гісторыю з невялікай вытворчасці, заснаванай ў 1927 годзе. У цяперашні час ААТ з'яўляецца адным з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі.
Крыніца: БЕЛТА
13.08.2020 09:10