ААТ "Івацэвічдрэў", якое ўваходзіць у канцэрн "Белляспаперпрам", запусціла сёння новую лінію па выпуску корпуснай мэблі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для канцэрна і ў цэлым для галіны запуск лініі на заводзе ў Івацэвічах адыгрывае вялікую ролю, - падкрэсліў кіраўнік канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько. - Мы паступальна рухаемся па шляху паглыбленай перапрацоўкі драўнянай сыравіны. Раней значная колькасць рэсурсаў экспартавалася ў сырам выглядзе за мяжу, наступным этапам была іх перапрацоўка ў пліту. Сёння мы становімся сведкамі таго, што ўжо пліта служыць сыравіннай базай для выпуску мэблі. Гэта вельмі добра, таму што яшчэ больш дабаўленага кошту застаецца ў краіне, становіцца больш працоўных месцаў, паляпшаецца дабрабыт работнікаў прадпрыемства".

На рэалізацыю праекта па выпуску корпуснай мэблі "Івацэвічдрэў" спатрэбілася менш за год. Каб увасобіць задумку ў жыццё, спатрэбілася каля 1,5 млн еўра. Была закуплена лінія імпартнай вытворчасці. "У першую чаргу мы арыентаваныя на выпуск бюджэтных серый, якія карыстаюцца найбольшым попытам як у Беларусі, так і ва ўсім свеце. За кошт новай лініі плануем павялічыць аб'ёмы вытворчасці мэблі не менш чым у тры разы на працягу 2021 года", - распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр.

Праект дазволіць адгружаць на экспарт не менш за 80% вырабленай на заводзе мэблі. "Беларускі рынак невялікі. Попыт на такую прадукцыю маецца перш за ўсё ў Еўропе. Асноўныя  пастаўкі ажыццяўляем ў Польшчу і Расію. З запускам гэтай лініі гатовыя пашырыць геаграфію. Ёсць дамоўленасці з кампаніямі, засталося іх рэалізаваць па вызначаным графікам", - растлумачыў Аляксандр Ільніцкі. Ён дадаў, што ў цэху зарэзерваванае месца для ўстаноўкі яшчэ адной падобнай лініі.

Запусціўшы новую лінію, на "Івацэвічдрэве" наладзілі поўны вытворчы цыкл: ад перапрацоўкі круглага бервяна да выпуску мэблі. Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа звярнуў увагу, што перад дрэваапрацоўчай галіной адкрываюцца добрыя перспектывы. "Мы з'яўляемся галоўнымі пастаўшчыкамі сыравіны для вытворчасці. Пастаўлена задача на працягу трох гадоў уцягнуць у перапрацоўку ўвесь наяўны ў краіне драўняны рэсурс. Глыбіня і якасць перапрацоўкі лесу павінны паўплываць на эканамічны рост", - падсумаваў ён.

Крыніца: больш інфармацыі і фота тут - Белта

 

13.08.2020 17:02