Дзякуючы ўводу новых дрэваапрацоўчых магутнасцяў у Беларусі атрымалі развіццё мэблевыя прадпрыемствы сярэдняга і малога бізнесу. З 2015 года, калі ў канцэрне зарабілі новыя заводы драўняных пліт, у краіне больш чым у 2 разы павялічылася колькасць вытворцаў мэблі, сёння іх ужо каля 1300. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
На парадку дня - пытанні развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцяў.
Кіраўнік канцэрна падкрэсліў, што прамысловая палітыка прадпрыемстваў галіны будуецца на наяўнасці ўласных сыравінных рэсурсаў і іх эфектыўнага выкарыстання шляхам глыбокай перапрацоўкі і выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Для гэтага маюцца адпаведныя тэхналогіі і вытворчыя магутнасці. Практычна ўвесь асартымент прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна з'яўляецца як імпартазамяшчальным, так і экспартаарыентаваным.
Праца канцэрна па імпартазамяшчэнні рэалізуецца па тых таварных пазіцыях, дзе адзначаўся рост імпарту або адсутнічала аналагічная вытворчасць у краіне. Гэта такія тавары як драўняныя пліты, фанера, цэлюлоза, папера, кардон і іншае. У цэлым на сёння гэта 43 таварныя пазіцыі. Вырабляюць імпартазамяшчальную прадукцыю 26 арганізацый канцэрна.
Гаворачы аб выніках праведзенай працы ў гэтым кірунку, Міхаіл Касько адзначыў, што ў 2019 годзе аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі ў адносінах да 2015 года вырас больш чым у 2 разы. Усяго за 5 гадоў выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на 1,9 млрд.дол.
Умоўная эканомія валютных сродкаў за кошт пастаўкі на ўнутраны рынак за 2015-2019 гады склала 574,3 млн.дол. У 2019 годзе аб'ём пастаўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі на ўнутраны рынак вырас у дачыненні да 2015 года ў 1,6 разы. Таму прынятая канцэрнам палітыка развіцця імпартазамяшальных вытворчасцяў будзе працягнутая.
У цяперашні час канцэрнам рэалізуюцца і прапрацоўваюцца новыя перспектыўныя праекты па стварэнні імпартазамяшчальных вытворчасцяў.
На базе Светлагорскага ЦКК акрамя нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці цэлюлозы прапрацоўваецца ўстаноўка папяровай машыны, на якой з уласнай цэлюлозы камбінат зможа асвоіць выпуск паперы крафт-мяшокавай, якая ўжываецца для фасоўкі мукі, цукру, сухога малака, камбікорму, цэменту, сухіх будаўнічых сумесяў і т.п. Вытворчая магутнасць машыны складзе не менш за 100 тыс. тон у год.
На заводзе газетнай паперы ў Шклове ў завяршальнай стадыі праект па вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў магутнасцю 30 тыс. тон у год. Да канца бягучага года будзе даўкамплектавана ўсё неабходнае абсталяванне для вытворчасці.
У Добрушы завяршаецца рэалізацыя праекта c арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона, уключаючы вытворчасць беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы (БХТММ) з мясцовых рэсурсаў, з мэтай выкарыстання яе ў кампазіцыі трохслаёвага кардона з мелаваным пакрыццём. Ствараемыя магутнасці па выпуску кардона дазволяць цалкам задавальняць спажывецкі рынак рэспублікі, а таксама зэканоміць значныя валютныя сродкі на імпарт такога кардона ад вытворцаў Заходняй Еўропы. Увод аб'екта будзе ажыццёўлены пускавымі комплексамі да канца 2020 года. Пачынаючы з 2023 года, праектам прадугледжана вытворчасць штогод 170 тыс. тон мелаванага кардона для фармацэўтычнай, паліграфічнай і касметычнай галін і 30 тыс.тон мелаванага кардона для ўпаковачных матэрыялаў тыпу «Тэтра пак».
Перспектыўным таксама бачыцца стварэнне ў Светлагорску новай вытворчасці паўцэлюлозы магутнасцю 150-200 тыс. тон у год. Рэалізацыя дадзенага праекта дазволіць на базе Светлагорскага ЦКК рэанімаваць плошчы, якія не выкарыстоўваюцца і стварыць магутны кластар цэлюлозна-папяровай вытворчасці, супастаўны па эфектыўнасці і аб'ёму з еўрапейскімі і сусветнымі лідэрамі галіны. Наяўнасць такога прадпрыемства дасць магчымасць у дастаткова кароткія тэрміны цалкам забяспечваць пакаваннем з гафрыраванага кардона унутраныя патрэбы рэспублікі, знізіць імпарт гэтай прадукцыі больш чым на 100 млн. долараў у год. Дадзены праект плануецца рэалізаваць сумесна са стратэгічным інвестарам, бакі працягваюць перамовы па гэтым пытанні.
Такім чынам, за кошт рэалізацыі праектаў па тэхнічным пераўзбраенні і рэканструкцыі дзеючых вытворчасцяў ужо ў 2020 годзе сумарны аб'ём вытворчасці прагназуецца на ўзроўні 540-560 млн.дол. з тэмпам росту 103-105%.
Пры паспяховай рэалізацыі праектаў па стварэнні новых вытворчасцяў у перыяд 2020-2024 гг. аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі сумарна за пяцігодку дасягне 3,2 млрд.дол. з тэмпам росту да папярэдняй пяцігодцы 168%.
Акрамя таго, рэалізаваўшы гэтыя праекты, падкрэсліў старшыня канцэрна, мы атрымаем такі ж мультыплікатыўны эфект, як пры ўводзе плітных заводаў, якія сталі асновай для развіцця айчынных мэблевых прадпрыемстваў. Атрымаўшы ў сябе новыя для краіны віды паперы і кардона, можна развіваць і іх далейшую перапрацоўку – вытворчасць розных відаў упакоўкі і іншую запатрабаваную прадукцыю з высокім дабаўленым коштам.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
18.08.2020 16:20