Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў паставіў перад кіраўнікамі шпалерадрукавальных прадпрыемстваў задачу па насычэнні ўнутранага рынку шпалерамі.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў 2015 годзе значную ўвагу варта надаць працы на ўнутраным рынку, бо істотная частка вырабленай прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі з'яўляецца імпартазамяшчальнай. А айчынны рынак запоўнены імпартнымі шпалерамі. У 2014 годзе 75% ад агульнага аб'ёму вырабленых у Беларусі шпалер былі экспартаваныя. Разам з тым, у рэспубліцы рэалізавана імпартных шпалер на суму 33,5 млн. дал. ЗША. Пры гэтым холдынгам «Беларускія шпалеры» рэалізавана шпалернай прадукцыі на ўнутраным рынку на 10,5 млн. Дал. ЗША, г.зн. яго доля прысутнасці на рынку склала каля 20%.
Юрый Назараў падкрэсліў, што неабходная мэтанакіраваная праца па вяртанні страчаных пазіцый з мэтай максімальнага забеспячэння ўнутранага рынку айчыннай шпалернай прадукцыяй.
Старшыня канцэрна даручыў кіраўнікам шпалерадрукавальных прадпрыемстваў актывізаваць працу з беларускімі гандлёвымі арганізацыямі па нарошчванню аб'ёмаў продажаў запатрабаваных на рынку відаў шпалер, у прыватнасці, вінілавых на папяровай і флізелінавай асновах, а таксама іншых відаў. На яго думку, да гэтай працы павінны далучыцца Міністэрства гандлю, аблвыканкамы і Камітэт дзяржаўнага кантролю, так як абарона ўнутранага рынку ад неабгрунтаванага імпарту, калі «вымываеюца» з краіны валютныя сродкі, з'яўляецца дзяржаўнай праграмай, і яе трэба вырашаць разам.
Што тычыцца вытворцаў (прадпрыемствы холдынгу "Беларускія шпалеры"), то сёння яны валодаюць усімі магчымымі рэсурсамі для вытворчасці шырокага спектру высакаякаснай шпалернай прадукцыі і яе сістэмнай рэалізацыі на ўнутраным рынку.
Устаноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю новыя шпалерадрукавальныя лініі, якія дазваляюць выпускаць запатрабаваныя на сучасным рынку шпалеры (вінілавыя на флізелінавай аснове і інш.). Засвоены таксама выпуск папяровых шпалер "прэміум-класа". У вытворцаў маецца ўласная сетка фірменнага гандлю і аптовых складоў (7 рэгіянальных складоў аптовага гандлю, 6 магазінаў фірмовай рознічнага сеткі і каля 130 фірменных секцый). Прадпрыемствы холдынгу "Беларускія шпалеры" канцэрна «Белляспаперпрам» з'яўляюцца асноўнымі вытворцамі шпалер у краіне. У 2014 годзе з вырабленых у рэспубліцы 40,2 млн. умоўных кавалкаў шпалер доля холдынгу склала 34,5 млн. уловных кавалкаў (85,8%). У склад холдынгу ўваходзяць УП "Гомельшпалеры", УП "Мінская шпалерная фабрыка", Філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" і Філіял "Белкардон".