Дзякуючы суладнай працы ўсіх прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" у галіне планамерна растуць аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.
Прадпрыемства ўпэўнена аднаўляюць зніжэныя ў красавіку-маі на фоне пандэміі каронавіруснай інфекцыі тэмпы вытворчасці і экспарту прадукцыі.
Па выніках сямі месяцаў бягучага года аб'ём вытворчасці прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,1% і перавысіў 1 млрд.рублёў. Рэшткі прадукцыі на складах не назапашваюцца, усе прадпрыемствы забяспечаны замовамі, ідзе рытмічная адгрузка прадукцыі.
З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі больш 71% пастаўляецца на знешнія рынкі. Геаграфія экспарту ахоплівае амаль 60 краін. Пры гэтым каля 52% экспартнай прадукцыі адгружаецца ў краіны далёкага замежжа.
Паводле аператыўных звестак за студзень-ліпень на знешнія рынкі прадпрыемствамі канцэрна пастаўлена прадукцыі больш чым на 322 млн. долараў ЗША. Аб'ёмы практычна наблізіліся да тых, якія былі адгружаны за гэты ж перыяд мінулага года, калі не адбываліся спады на рынках па такіх маштабных прычынах, як каранцінныя меры з-за каронавіруса.
Устойлівая работа прадпрыемстваў канцэрна захоўваецца дзякуючы адказнаму падыходу да справы і штодзённай працы ўсіх калектываў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
20.08.2020 17:34