Свята ведаў і выдатнага настрою адбылося 1 верасня ў Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху. Па традыцыі павіншаваць дзяцей з пачаткам новага навучальнага года прыязджае кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам".

Гэтую ўстанову адукацыі канцэрн падтрымлівае многія гады. І на гэты раз, вядома, прыйшлі на светлае свята не з пустымі рукамі. Ад прадпрыемстваў канцэрна школе ўручаны камплекты канцылярскіх прыладаў для творчасці, а таксама санітарна - гігіенічныя вырабы і дэзінфікуючыя сродкі. Дапамаглі сабраць падарункі дзецям ААТ "УКХ "Беларускія шпалеры", ААТ "Папяровая фабрыка" Спартак" і ААТ "Лесахімік". Віншуючы дзяцей з пачаткам навучальнага года, намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі пажадаў ім выдатнай вучобы, добрых сяброў і, самае галоўнае - міру, дабра і моцнага здароўя.

 

 

 

 

    

У школе-інтэрнаце навучаецца і пражывае больш за 70 дзяцей з розных куткоў Магілёўскай і іншых абласцей рэспублікі. Шэсць з іх - першакласнікі. Ім - асаблівая ўвага і падтрымка. Па традыцыі кожны атрымаў у падарунак кнігу "Беларусь - наша Радзіма".

    Старшыня канцэрна Міхаіл Касько прыняў удзел ва ўрачыстай   лінейцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта,   які з'яўляецца асноўнай кузняй кадраў для прадпрыемстваў   галіны.

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

 

 

 

 

 

 

 

 

02.09.2020 11:18