Ход работ па падрыхтоўцы да ўводу ў эксплуатацыю завода па вытворчасці кардона на базе Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы» знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам". Учора на аб'екце пабываў старшыня канцэрна Міхаіл Касько.

Рыхтуюцца да працы драўняна-падрыхтоўчы цэх і Завадская ЦЭЦ, устанаўліваюцца сервернае абсталяванне і сістэмы аўтаматызаванага кіравання вытворчасцю, праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі і падрыхтоўваюцца да працы вытворчыя памяшканні. На аб'екце таксама працуюць прадстаўнікі аўстрыйскай кампаніі, якія выконваюць наладу абсталявання (кампанія – вытворца устаноўленага тут абсталявання).

Старшыня канцэрна Міхаіл Касько праінспектаваў усе працы і даў адпаведныя даручэнні. Ён звярнуў увагу кіраўніцтва холдынгу "Беларускія шпалеры", Добрушскай папяровай фабрыкі і падрадных арганізацый на няўхільнае выкананне тэрмінаў і якасці работ. Да канца года абсталяванне павінна быць гатова да запуску, далей будзе весціся яго налада да вытворчасці прадукцыі зададзеных характарыстык.

Ствараемыя тут магутнасці па выпуску кардона дазволяць цалкам задавальняць спажывецкі рынак рэспублікі ў мелаваным кардоне, а таксама зэканоміць значныя валютныя сродкі на імпарт такога кардона ад замежных вытворцаў. Завод штогод будзе вырабляць 170 тыс. тон мелаванага кардона для ўпакоўкі фармацэўтычнай, паліграфічнай і касметычнай прадукцыі і 30 тыс.тон мелаванага кардона для ўпаковачных матэрыялаў тыпу тэтра пак. Вытворчыя магутнасці будуць нарошчвацца паступова, пачынаючы з 2021 года. На поўную вытворчую магутнасць вытворчасць павінна выйсці да 2023 года.

    

19 верасня Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" адзначыць 150-гадовы юбілей. Найстарэйшая ў Беларусі папяровая вытворчасць сустракае такую значную дату ў сваёй гісторыі з вялікімі планамі на развіццё. Завод па вытворчасці запатрабаванага на рынку кардона з'яўляецца асновай таго, што ў прадпрыемства будзе ўпэўненая будучыня і развіццё.

У гэты ж дзень у Гомелі старшыня канцэрна пракантраляваў выкананне філіялам "Гомельшпалеры" задачы па павышэнні эфектыўнасці газаачысткі на вытворчасці вінілавых шпалер. Тут уведзена ў строй новае аўтаматызаванае абсталяванне, якое цалкам выключае з'яўленне паху вінілу вакол прадпрыемства. Яно знаходзіцца ў рысе горада Гомеля. Абсталяванне функцыянуе, праца лініі вінілавых шпалер адноўленая. Прадукцыю чакаюць заказчыкі з розных краін.

    

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

04.09.2020 11:55