На заводзе газетнай паперы ў Шклове вядуцца завяршальныя работы па падрыхтоўцы да запуску вытворчай лініі паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў.
З ходам правядзення работ па праекце сёння азнаёміўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, які па даручэнні Кіраўніка дзяржавы курыруе інвестыцыйны праект стварэння вытворчасці паперы, які рэалізуецца на заводзе газетнай паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў магутнасцю 30 тыс. тон у год. На пастаянным кантролі праект і ў старшыні канцэрна Міхаіла Касько. Ён сёння таксама тут.
Як далажыў сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Юрый Лука, усё неабходнае абсталяванне ўжо дастаўлена на завод і да сярэдзіны верасня гэтым абсталяваннем будзе даўкамплектавана вызначаная раней вытворчая лінія. Задача - да канца года выйсці на вытворчасць паперы-асновы ўстаноўленых праектам якасных характарыстык. Дадзены прадукт будзе запатрабаваны вытворцамі ламінаваных драўняных пліт як на беларускім, так і замежных рынках. Штогод тут плануецца вырабляць каля 30 тыс. тон паперы-асновы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
04.09.2020 12:31