Цыфравізацыя прамысловай вытворчасці на практыцы даказвае сваю эфектыўнасць. Так, Светлагорскі ЦКК толькі за кошт укаранення лічбавых рашэнняў ва ўпраўленне тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам абсталявання знізіў выдаткі на закупку матэрыялаў на 20%.
Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы аўтаматызацыі кіраўніцкіх працэсаў і электронаму ўліку, якія аптымізавалі лагістыку і складскія запасы.
У 2 разы павялічылася колькасць рамонтаў "дакладна ў тэрмін", на 50% знізіліся прастоі абсталявання, знізіліся і самі выдаткі на правядзенне тэхнічнага абслугоўвання. Знойдзена шмат новых рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці вытворчасці ў цэлым.
Падрабязна аб выніках укаранення праекта па аўтаматызацыі працэсаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонтаў распавёў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Светлагорскі ЦКК" Віталь Кішкурна. Глядзець відэа: https://yadi.sk/i/9eJiVEi1DZoozA
Дарэчы, з гэтым праектам Светлагорскі ЦКК прымае ўдзел у міжнародным конкурсе IT-рашэнняў SAP Value Award.
Гэтая прэмія прысуджаецца за выдатныя вынікі, дасягнутыя дзякуючы выкарыстанню рашэнняў SAP.
Конкурс праходзіць па васьмі намінацыях. Светлагорскі ЦКК ўдзельнічае ў намінацыі "Вытворчасць 4.0".
Пераможцам у гэтай намінацыі стане той, хто выкарыстоўвае самыя эфектыўныя бізнес-ініцыятывы ў галіне планавання і кіравання актывамі на вытворчасці.
Рэалізацыя праекта сумесна з SAP падвысіла эфектыўнасць планавання і выканання рамонтных работ на Светлагорскім ЦКК, а таксама дазволіла аптымізаваць працу з пастаўшчыкамі і працэс закупкі запасных частак.
Прагаласаваць за ЦКК можна па гэтай спасылцы: https://special.kommersant.ru/sap-2020/voting.html
Тут жа ёсць поўнае апісанне праекта, прадстаўленага на конкурс. Каб прагаласаваць, трэба адзначыць праект галачкай і клікнуць "прагаласаваць".
15.09.2020 12:08