Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу 19 верасня адбудзецца значная падзея для цэлюлозна-папяровай галіны Рэспублікі. 150-годдзе з дня заснавання адзначыць найстарэйшая ў Беларусі Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы".
Можна сказаць, з гэтай фабрыкі пачыналася гісторыя цэлюлозна-папяровай прамысловай вытворчасці Беларусі. Пры гэтым, да свайго вялікага юбілею фабрыка падышла з абноўленай сучаснай вытворчасцю, тут у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы рэалізуецца найважнейшы для нашай краіны інвестыцыйны праект - ствараецца вытворчасць мелаваных і немелаваных відаў кардона, аналагаў якому няма на постсавецкай прасторы.
У дзень юбілею тут адбудуцца сустрэчы работнікаў фабрыкі розных пакаленняў і працоўных дынастый. Павіншаваць фабрыку са знамянальнай датай прыйдуць калегі з іншых прадпрыемстваў галіны і даўнія замежныя партнеры. Адбудзецца закладка памятнай алеі, адкрыццё музейнай экспазіцыі з унікальнымі экспанатамі, прысвечанай гісторыі папяровай вытворчасці не толькі Добрушскай фабрыкі, але і Беларусі ў цэлым. У насычанай праграме таксама турнір па міні-футболе паміж работнікамі прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" і мноства забаў для жыхароў горада і гасцей свята ў зоне адпачынку "Востраў" (горад майстроў, конкурсы і музычная праграма і інш.).
На сцэне філіяла Добрушскага раённага дома кульуты адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў фабрыкі і работнікаў лесу. Будуць уручаныя дзяржаўныя ўзнагароды - граматы Савета Міністраў, узнагароды Гомельскага аблвыканкама, канцэрна "Белляспаперпрам", Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання і іншых арганізацый і ведамстваў. Адбудзецца таксама святочны канцэрт.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
16.09.2020 16:06