Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько павіншаваў работнікаў галіны з прафесійным святам.
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Віншую Вас З Днём работнікаў лесу!
Лясы маюць вялікае значэнне для нашай краіны. Яны забяспечваюць не толькі экалагічную бяспеку дзяржавы, але і з'яўляюцца найважнейшым рэсурсам для развіцця лесапрамысловага комплексу рэспублікі. І менавіта ад нас з вамі залежыць, наколькі рацыянальна і эканамічна эфектыўнага выкарыстоўваюцца лясныя багацці, якімі валодае наша краіна.
Сёння лесапрамысловы комплекс Беларусі працуе на якасна новай аснове. Шматгадовы прафесійны і вытворчы вопыт падмацаваны новымі тэхналогіямі і сучаснымі перапрацоўчымі магутнасцямі.
Надзейную базу для комплекснага і высокаэфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў краіны сфармавалі мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя і цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы. Укладзеныя сродкі на пераўзбраенне і стварэнне новых вытворчасцей сябе апраўдалі. Прадпрыемствы вырабляюць вялікі асартымент якаснай прадукцыі, большая частка з якой экспартуецца на рынкі далёкага і блізкага замежжа. Вырашаныя пытанні імпартазамяшчэння. У краіне дынамічна развіваецца мэблевая і папяровая вытворчасць, ствараюцца новыя перапрацоўчыя магутнасці.
Безумоўна, за ўсімі гэтымі дасягненнямі стаяць людзі, працоўныя калектывы, якія сваёй плённай працай і адказным стаўленнем да вырашэння пастаўленых задач робяць нашу галіну такой згуртаванай, моцнай і квітнеючай.
Жадаю ўсім работнікам арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" і ляснога комплексу ў цэлым поспехаў у добрых пачынаннях і новых магчымасцяў для рэалізацыі ўсіх ідэй і праектаў! Няхай ваш нялёгкая і нястомная праца знойдзе шырокі водгук і падтрымку ў сэрцах усіх грамадзян Беларусі!
З павагай,
старшыня канцэрна "Белляспаперпрам»
Міхаіл Касько
18.09.2020 15:09