Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў галіны з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу.

Віншавальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы зачытаў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў на сцэне Палаца культуры ў г.Добрушы падчас святкавання 150-гадовага юбілею Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы», святкаванне якога прымеркавана да Дня работнікаў лесу.

 У зале сабраліся не толькі работнікі і ветэраны фабрыкі, але і   многія  кіраўнікі і работнікі іншых прадпрыемстваў канцэрна.   Прысутнічалі і ганаровыя госці: старшыня Гомельскага абласнога   выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, міністр энергетыкі Віктар   Каранкевіч, старшыня Добрушскага райвыканкама Дзмітрый Козел,   генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, заслужаны   дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства   Уладзімір Пракапцоў, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Глеб Отчык,   старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і   прыродакарыстання Чэслава Гоева, прадстаўнікі Беларускага   дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, шэрагу сумежных галін і   многія-многія іншыя.

     Віншавальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў ўручыў старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіла Касько.

ФОТАРЭПАРТАЖ БЕЛТА ТУТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20.09.2020 13:04