Добрушская папяровая фабрыка выпускае сшыткі для туркменскіх школьнікаў.
Другую сёлета партыю школьных сшыткаў аб'ёмам амаль 2 млн. штук рыхтуюць да адпраўкі ў Туркменістан на Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы". Кожную змену ў цэху вырабляецца да 150 тыс. сшыткаў, а да канца года будзе адгружаная трэцяя партыя сшыткаў.
Філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры"- адно з найстарэйшых прадпрыемстваў беларускай папяровай галіны, уваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам".
Больш фота па тэме: https://photobelta.by/
24.09.2020 13:28