Пытанні выканання арганізацыямі канцэрна "Белляспаперпрам" мерапрыемстваў па прафілактыцы карупцыйных праяў і выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні адпаведнай камісіі канцэрна.
Былі заслуханыя справаздачы шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў аб рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі. У прыватнасці, былі разгледжаны вынікі працы аналагічных камісій у арганізацыях, а таксама выпадкі карупцыйных рызык і меры па іх ліквідацыі.
Найбольшая ўвага была ўдзелена такому напрамку дзейнасці, як закупкі, а таксама працы з падраднымі арганізацыямі і арганізацыямі сферы паслуг. У ліку актуальных у апошні час і кіберзлычынствы. Шэраг прадпрыемстваў канцэрна ўжо сутыкаліся з такімі праблемамі, калі невядомымі асобамі шляхам узлому электроннай пошты падменьваліся нумары разліковых рахункаў на аплату якіх-небудзь тавараў або паслуг. Таму перад кіраўнікамі прадпрыемстваў пастаўлена задача распачаць усе меры ў сферы інфармацыйнай бяспекі і выразнага кантролю за рухам грашовых сродкаў.
У цэлым было акцэнтавана ўвага, што ў барацьбе з карупцыяй вялікую ўвагу неабходна надаваць прафілактычнай рабоце, а таксама мерам дысцыплінарнага характару і кантролю.
На пасяджэнні таксама былі закранутыя пытанні павышэння ўзроўню спецыяльных ведаў у членаў камісій па супрацьдзеянні карупцыі і іншых адказных супрацоўнікаў у сферы антыкарупцыйнага заканадаўства. Прычым, як падкрэсліў старшыня канцэрна Міхаіл Касько, да навучання неабходна запрашаць кампетэнтных лектараў, якія маюць адпаведны статус і паўнамоцтвы. Ад гэтага залежыць якасць атрыманых ведаў і далейшай эфектыўнасці работы па супрацьдзеянні карупцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
25.09.2020 09:49