Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» ўдастоена звання «Лепшая прамысловая арганізацыя» і занесена на Дошку гонару Гомельскай вобласці.

Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару прайшла 18 верасня ў Гомелі.

Узнагароды ўручаны за лепшыя паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў па выніках працы за 2019 год.

 

 

 

 

 

 

   ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» - гэта вядучы   вытворца мяккай мэблі ў Беларусі. Заснаваная ў 1963 годзе   фабрыка сёння ў ліку першых па аб'ёме выпускаемай мяккай   мэблі ў Рэспубліцы Беларусь і шыраце ахопу гандлёвай сеткі,   якая налічвае больш за 200 мэблевых крамаў не толькі ў   Рэспубліцы Беларусь, але і Расіі, Казахстане, Кыргызстане,   Малдове, Арменіі, Грузіі, краінах Балтыі.

   ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" - з'яўляецца   штогадовым пераможцам прэстыжных конкурсаў і ўладальнікам   узнагарод айчынных і міжнародных выстаў. Гэта ўзнагароды за   якасць, экалагічнасць, за шырокі асартымент, арыгінальны     дызайн і інавацыйныя тэхналогіі.

    На прадпрыемстве ўкаранёна і паспяхова функцыянуе сістэма   менеджменту якасці, пра што сведчыць сертыфікат   адпаведнасці  распрацоўкі і вытворчасці мэблі бытавой для   адпачынку патрабаванням СТБ ISO 9001:2015. У цяперашні час працэдура пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі ажыццяўляецца згодна патрабаванням тэхнічнага рэгламенту мытнага саюза ТР МС 025/2012 «АБ бяспецы мэблевай прадукцыі».

    Сыравіна і матэрыялы, якія прымяняюцца ў вытворчасці мяккай мэблі,   адпавядаюць самым высокім патрабаванням. Толькі якасны, натуральны і   бяспечны матэрыял - прыярытэт Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс".

 

 

 

 

 

 

25.09.2020 10:09