Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько здзейсніў учора рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

У першую чаргу ён сустрэўся з працоўным калектывам філіяла "Гомельшпалеры" ААТ "ЦБК-Кансалт", а таксама пабываў на вытворчасці. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця галіны і цэлюлозна-папяровай вытворчасці, у прыватнасці. Калектыву таксама былі прадстаўлены перспектыўныя праекты, якія будуць у бліжэйшы час рэалізаваны ў філіяле "Гомельшпалеры". Дзякуючы ўстаноўцы новага паліграфічнага абсталявання тут будзе пашыраны асартымент выпускаемай прадукцыю, вырастуць аб'ёмы вытворчасці і, адпаведна, з'явіцца магчымасць планамернага росту заработнай платы і далейшага развіцця эканамічнага патэнцыялу фабрыкі.

 

 

  

    Пытанні рэалізацыі найважнейшых для галіны інвестыцыйных праектаў   знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніцтва канцэрна. Таму падчас   рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Міхаіл Касько таксама наведаў   Добрушскую папяровую фабрыку "Герой працы" і Светлагорскі ЦКК. У Добрушы   рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс завода   мелаваных і немелаваных відаў кардона. На аператыўнай нарадзе з   прадстаўнікамі падрадных арганізацый і наглядных органаў былі разгледжаны   канчатковыя арганізацыйныя пытанні па ўводу аб'екта. У Светлагорску   рыхтуецца да запуску другі пускавы комплекс  -вытворчасць віскознай   цэлюлозы. Як далажыў генеральны дырэктар камбіната Юрый Крук, тэхналогія   варэння віскознай цэлюлозы ўжо апрабаваная, зараз вядзецца данабудова ўсіх   сістэм і аўтаматычнага абсталявання.  

 

 

 

                  

 

                    

 

30.09.2020 10:42