Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай галіны канцэрна "Белляспаперпрам" з'яўляюцца безумоўнымі лідарамі ў тэмпах росту вытворчасці і экспарту прадукцыі.
Дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі дзеючых і стварэнню абсалютна новых вытворчасцяў цэлюлозна-папяровая галіна канцэрна сёння ўпэўнена развіваецца, планамерна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і экспарту прадукцыі. Так, за студзень-жнівень цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы павялічылі аб'ём вытворчасці прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 26,1% да 536,6 млн. рублёў. Экспарт вырас на 29,7% да 140,2 млн.долараў. На знешнія рынкі прадпрыемствы пастаўляюць 68,6% вырабленай прадукцыі. Летась экспартавалася 55,7% прадукцыі, у 2018 годзе 48,5%.
Папера, кардон і вырабы з іх, шпалеры, цэлюлоза і прадукты лесахіміі, вырабленыя прадпрыемствамі цэлюлозна-папяровай галіны, пастаўляюцца на рынкі амаль 40 краін. Акрамя традыцыйных рынкаў збыту блізкага замежжа - краін СНД, беларускія папера і кардон прысутнічаюць і на такіх рынках як Іран, Індыя, Егіпет, Турцыя, Філіпіны, Шры-Ланка, на рынках многіх еўрапейскіх краін – у Польшчы, Чэхіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі і іншых.
Цэлюлоза, якую вырабляе пабудаваны на базе Светлагорскага ЦКК новы завод, пастаўляецца ў найбольшых аб'ёмах у Кітай і Расійскую Федэрацыю. Усяго яна рэалізуецца ў 14 краін. За студзень-жнівень экспартавана 152,6 тыс. тон цэлюлозы на больш чым 66 млн.долараў.
Беларускія шпалеры карыстаюцца попытам таксама на рынках 14 краін. У іх ліку, як краіны СНД, так і краіны Еўрапейскага Саюза - Літва, Латвія, Балгарыя і Польшча.
За апошнія гады інтэнсіўна пачаў развівацца і лесахімічны кірунак. Спецыялізаванае прадпрыемства канцэрна ААТ "Лесахімік" за 8 месяцаў бягучага года павялічыла экспарт у 2,2 разы, амаль да 15 млн. долараў. Прадпрыемства спецыялізуецца на перапрацоўцы хваёвай жывіцы і вырабляе каніфоль, шкіпінар, розныя смалы і масла. Гэтая прадукцыя запатрабавана вытворцамі шын, кабельнай і нафтахімічнай прадукцыі, вытворцамі азотных і іншых угнаенняў і кампанентаў.
У цяперашні час прадпрыемствы галіны працягваюць актыўна мадэрнізавацца. Асноўная задача – стварэнне вытворчасцей глыбокай перапрацоўкі і выпуску прадукцыі з высокім дабаўленым коштам.
У завяршальнай стадыі інвестыцыйны праект на РУП "Завод газетнай паперы" па стварэнні вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў – ламініраваных драўняных пліт. Новая лінія пачне сваю працу ў снежні і далей на працягу 6 месяцаў будзе асвоена вытворчасць не менш за 5 асноўных гатункаў паперы-асновы. Магутнасці новага абсталявання дазволяць штогод выпускаць да 30 тыс. тон паперы, якая раней не выраблялася ў рэспубліцы. Дадзеная вытворчасць дасць магчымасць цалкам задаволіць попыт айчыннага рынку ў паказаным выглядзе прадукцыі, а таксама экспартаваць паперу-аснову на рынкі блізкага і далёкага замежжа.
На базе філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" таксама ў завяршальнай стадыі будаўніцтва завода па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона магутнасці 200 тыс. тон у год. Аб'ект рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю.
Ужо завершана асноўная частка будаўніча-мантажных работ. Уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс - водазабор і ўчастак водападрыхтоўкі. Гэты комплекс забяспечыць тэхнічнай вадой дзеючыя вытворчыя магутнасці фабрыкі, а таксама падачу вады ў супрацьпажарны вадаправод як дзеючай, так і новай вытворчасці.
Таксама праведзена апрабаванне лініі па вытворчасці тэхналагічнай дранкі, дасягнуты патрабаваныя паказчыкі па прадукцыйнасці і якасных характарыстыках. У працэсе пробнага запуску лініі спецыялістамі Гомельскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі былі зроблены замеры ўзроўню шуму ў жылой зоне, прылеглай да тэрыторыі новай вытворчасці. Па іх заключэнні, узровень шуму не перавышае дапушчальных значэнняў.
Праведзена і комплекснае апрабаванне турбаагрэгата новай ЦЭЦ. Усе сістэмы працуюць карэктна. Завяршаюцца выпрабаванні і рэжыма-наладачныя работы вонкавых сетак аўтаматычнага пажаратушэння.
У бягучым годзе плануецца ўвесці цэх апрацоўкі драўніны, унутрыплошчавыя пад'язныя чыгуначныя шляхі, цэх беленай тэрма-механічнай масы, энергетычны комплекс і ачышчальныя збудаванні. Далей спецыялісты пачнуць увод непасрэдна кардонавырабляльнай машыны і ўчастка роспуску цэлюлозы.
На аб'екце працуюць як беларускія падрадныя арганізацыі, так і прадстаўнікі аўстрыйскай кампаніі - вытворцы тэхналагічнага абсталявання, усталяванага на заводзе. Распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне, наладжваюцца ўсе сістэмы аўтаматызацыі.
Рэалізацыя дадзенага праекта дазволіць забяспечыць патрэбы айчынных спажыўцоў у мялованам і немялованам кардоне, а таксама істотна нарасціць экспартны патэнцыял. Парадку 80% вырабленага кардона фабрыка будзе пастаўляць на знешнія рынкі.
ААТ "Светлагорскі ЦКК" рыхтуецца да запуску другога пускавога комплексу - вытворчасці віскознай цэлюлозы. Тэхналогія вытворчасці віскознай цэлюлозы камбінатам ўжо адпрацаваная, у цяперашні час ідзе налада аўтаматыкі для правядзення комплексных выпрабаванняў з наступным уводам аб'екта ў эксплуатацыю. Першую віскозную цэлюлозу павінны атрымаць да канца бягучага года. Гэты прадукт будзе запатрабаваны як беларускімі прадпрыемствамі, так і за мяжой.
У перспектыўных планах Светлагорскага ЦКК і стварэнне ўласнай вытворчасці паперы з цэлюлозы.
Дзякуючы рэалізацыі названых праектаў, галіна атрымае такі ж мультыплікатыўны эфект, як пры ўводзе плітных заводаў, якія сталі асновай для развіцця айчынных мэблевых прадпрыемстваў. Атрымаўшы ў сябе новыя для краіны віды паперы і кардона, можна развіваць і іх далейшую перапрацоўку – вытворчасць розных відаў упакоўкі і іншую запатрабаваную прадукцыю з высоким дабаўленым коштам.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
06.10.2020 10:16