Місія кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, наведала вядучае дрэваапрацоўчае прадпрыемства краіны ААТ "Івацэвічдрэў".

Замежныя дыпламаты азнаёміліся з арганізацыяй вытворчасці ламініраваных драўнянастружкавых пліт і мэблі. Таксама ў рамках візіту адбыўся бізнес-брыфінг з удзелам кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам", Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, мясцовых органаў кіравання і прадстаўнікоў прадпрыемстваў. Галоўная задача мерапрыемства - прадстаўленне вытворчага і экспартнага патэнцыялу дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі і нарошчванне аб'ёмаў паставак прадукцыі на знешнія рынкі. Арганізатарамі візіту выступілі канцэрн "Белляспаперпрам" і БелГПП.

 

 

Падрабязнасці ў СМІ:

Рэпартаж БЕЛТА

Фотарэпартаж БЕЛТА

Рэпартаж БЕЛАРУСЬ СЁННЯ    Яшчэ

Фотарэпартаж БЕЛАРУСЬ СЁННЯ

 

  

 

 

 

 

08.10.2020 11:40