Сёння ў ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" уведзены ў эксплуатацыю энергетычны комплекс, які працуе на драўняных адходах ад уласных вытворчасцяў.

               

   Магутнасць энергакомплекса 35МВт. Ён дазваляе замяніць паравую кацельню на базе катлоў КЕ-10-14 МТА адпрацаваўшых прызначаны заводам вытворцам тэрмін эксплуатацыі і вывесці ў рэзерв тэхналагічную газавую кацельню   фанернай вытворчасці. У складзе энергетычнага комплексу два тэрмамасленых катла на драўняным паліве па 17,5 МВт кожны з сістэмай   палівападачы, ачысткі дымавых газаў, помпавым абсталяваннем. Два парагенератара прадукцыйнасцю 16 т/гадзіну з сістэмай водападрыхтоўкі,   групай эканамайзераў і водападагравальнікаў ў тракце сыходзячых дымавых газаў. Энергетычны комплекс цалкам закрывае існуючыя патрэбы галоўнай   вытворчай пляцоўкі ў цеплавой энергіі ў выглядзе пары, сеткавай вады ацяплення, гарачай вады на гаспадарча-бытавыя і тэхналагічныя патрэбы, а так жа існуючыя і перспяктыўныя патрэбы фанернай вытворчасці ў   тэхналагічнай цеплавой энергіі ў выглядзе высокатэмпературнага алею. Эксплуатацыя энергетычнага комплексу дазваляе адмовіцца ад выкарыстання   прыроднага газу ў аб'ёме парадку 9 млн. м3 у год, замяніўшы яго адходамі ўласных вытворчасцяў, што заклікана знізіць сабекошт выпускаемай прадукцыі, забяспечыць павелічэнне выкарыстання МВТ.

                 

 Удзел у адкрыцці аб'екта прыняў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько. Ён таксама наведаў вытворчыя цэхі прадпрыемства і азнаёміўся з іх працай.

Шматтысячны калектыў прадпрыемстваў холдынгу працуе стабільна. Прадпрыемства забяспечана заказамі.

08.10.2020 16:54