Пры выкананні падраднай арганізацыяй агнявых работ на ўчастку талавага алею ў ААТ "Светлагорскі ЦКК" адбылася надзвычайная сітуацыя. Кіраўніцтва канцэрна і служба аховы працы і прамысловай бяспекі ў тэрміновым парадку выехалі на месца НС.
На ліквідацыі пажару працуюць ратавальнікі. Паводле папярэдніх звестак, загарэўся рэзервуар з таллfвым алеем. Адзін чалавек - работнік падраднай арганізацыі, які выконваў агнявыя работы, пры падзенні з вышыні ад выбухной хвалі загінуў.
Усе абставіны здарэння будуць расследаваныя адпаведнай камісіяй з прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
19.10.2020 11:35