Страта нават аднаго працоўнага дня наносіць шкоду і прадпрыемству, і працуючым там людзям. Пра гэта заявіла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Савета ветэранаў ААТ "Гомельдрэў" Святлана Скоблік.
"Галоўная задача супрацоўнікаў любога прадпрыемства - якасна выконваць сваю працу, за якую мы атрымліваем зарплату. А заклікі не працаваць - гэта чыстая правакацыя. Страта нават аднаго працоўнага дня - гэта недаатрыманне заработнай платы, падзенне рэпутацыі нашага прадпрыемства ў вачах партнёраў. Але тых, хто заклікае нас да гэтага, не турбуюць нашы дзеці, нашы сем'і", - сказала Святлана Скоблік.
"У нас ёсць магчымасць працаваць, а не быць зачыненымі ў сваіх дамах з-за каронавіруса ў татальнай ізаляцыі без сродкаў да існавання. Давайце не разбураць тое добрае, што створана намі ў нашай краіне", - заклікала яна.
Крыніца: БЕЛТА
26.10.2020 12:16