Усе прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" працуюць у звычайным штатным рэжыме. Усе людзі на сваіх працоўных месцах.
Працоўныя калектывы арганізацый канцэрна заўсёды настроеныя на канструктыўную працу і захаванне адзінства. Людзі зацікаўлены працаваць і мець стабільны заробак. На прадпрыемствах канцэрна створаны сучасныя высокатэхналагічныя працоўныя месцы, людзі паважаюць і цэняць тое, што зроблена дзяржавай для адраджэння прадпрыемстваў галіны.
Канцэрн "Белляспаперпрам" інфармуе, што работнікі прадпрыемстваў канцэрна не маюць ніякага дачынення да правакацый і пастановачных акцый, якія спрабуюць зладзіць каля прахадных іншыя асобы, якія не маюць ніякага аднешвання да працоўных калектываў арганізацый канцэрна.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.10.2020 13:49