Пытанні нарошчвання экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" у Малдову будуць у цэнтры ўвагі падчас візіту беларускай дэлегацыі ў г.Кішынёў.
Дэлегацыя канцэрна, у склад якой увайшлі кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, прыбыла ў Малдову 27 кастрычніка і прабудзе там да 30 кастрычніка.
Падчас візіту адбудуцца перамовы ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Малдове, перамовы з зацікаўленымі малдаўскімі кампаніямі па пытаннях рэалізацыі беларускай прадукцыі, а таксама запланавана прэзентацыя вытворча-тэхнічнага і экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці для прадстаўнікоў дзелавых колаў Малдовы.
Аб'ёмы экспарту прадукцыі прадпрыемстваў у гэтую краіну адносна невялікія - за 2019 год у Малдову пастаўлена прадукцыі на 3 млн долараў ЗША. За восем месяцаў гэтага года на 1,8 млн долараў ЗША са зніжэннем да аналагічнага перыяду мінулага года на 7,8%. Сярод асноўных прычын - зніжэнне агульнай актыўнасці на рынках, і на рынку Малдовы, у прыватнасці. Паўплывалі і іншыя фактары. Таму для прадпрыемстваў канцэрна зараз важна, як мінімум, аднавіць ранейшыя аб'ёмы экспарту ў гэтую краіну, а таксама знайсці магчымасці для яго нарошчвання ў перспектыве.
Трэба адзначыць, што шэрагу прадпрыемстваў нават з улікам сітуацыі на рынках з-за каранцінных мер, удалося істотна нарасціць у бягучым годзе экспарт у Малдову. Напрыклад, РУП "Завод газетнай паперы" павялічыў экспарт піламатэрыялаў больш чым у 2,2 разы, ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" амаль у 1,3 разы нарасціла пастаўкі мэблі. ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у 1,5 разы павялічыла пастаўкі паперы і кардона і ў 1,2 разы папяровай тары. ААТ "ЦБК-Кансалт" на 14,3% больш экспартавала ў Малдову шпалер. Гэта сведчыць аб тым, што рэзервы і магчымасці для нарошчвання экспарту ёсць. Таму і быў арганізаваны такі візіт, падчас якога гэтыя рэзервы і магчымасці будуць прапрацаваны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
28.10.2020 16:37