Гродзенскае ТАА "Эксклюзіў", якое ўваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам", арганізавала дабрачынную акцыю ў дапамогу лекарам.
Праца лекараў ніколі не была лёгкай, але цяпер, у перыяд пандэміі каронавіруса на іх легла велізарная нагрузка і адказнасць. Таму ў гэты складаны для іх час вельмі важныя падтрымка і садзейнічанне ў пераадоленні гэтай сітуацыі.
ТАА "Эксклюзіў" выпусціла асобную партыю санітарна-гігіенічных вырабаў, ад рэалізацыі якой прадпрыемства аказвае дабрачынную дапамогу лекарам.
ТАА "Эксклюзіў" - гэта сучаснае, вытворчае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца, асноўным напрамкам дзейнасці якога з'яўляецца вытворчасць паперы-асновы і гатовай прадукцыі санітарна-гігіенічнага прызначэння: паперы туалетнай, сурвэтак, гігіенічных хустачак і папяровых ручнікоў.
30.10.2020 16:03