Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне №212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу".
У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
У распараджэнні - даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.
Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года.
Крыніца: БЕЛТА
03.11.2020 12:30