Праца прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" над зніжэннем выдаткаў і павышэннем рэнтабельнасці з'яўляецца найважнейшай для дасягнення эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці.
У сістэме канцэрна ўжо на працягу многіх гадоў рэалізуецца галіновая праграма па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць прадукцыі. Праграмай прадугледжаны шэраг канкрэтных мерапрыемстваў, па кожнаму з якіх вызначаны паказчыкі. Іх выкананне адсочваецца асобна па ўсім прадпрыемствам і па галіне ў цэлым.
Так, за студзень-верасень у цэлым па канцэрне атрымана эканомія выдаткаў на вытворчасць прадукцыі ў суме 248,5 млн рублёў або 127,2% сумы, запланаванай на год у цэлым. Рэалізацыя плана дазволіла знізіць сабекошт на 24,5%. Найбольшая сума эканоміі атрымана ад мерапрыемстваў па зніжэнні спажывання паліўна - энергетычных рэсурсаў - 144 млн рублёў. Аптымізацыя нормаў расходу сыравіны і матэрыялаў, іх рацыянальнае выкарыстанне знізілі выдаткі на 24,9 млн рублёў. Эканомія працавыдаткаў і ўмоўна-пастаянных выдаткаў забяспечылі эканомію на суму 3,4 млн рублёў.
Шэраг арганізацый ужо па выніках 9 месяцаў забяспечылі ўстаноўлены адпаведным указам кіраўніка дзяржавы ўзровень зніжэння сабекошту больш чым на 25%. Гэта ААТ "Светлагорскі ЦКК", якому ўдалося знізіць сабекошт на 43,4%, РУП "Завод газетнай паперы" - на 33,9% і ААТ "УКХ "Беларускія шпалеры" - на 26,5%.
Набліжаюцца да выканання гадавога задання ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" з эканоміяй выдаткаў на 23,7% і ААТ "Івацэвічдрэў " – на 22,2%.
Адным з ключавых паказчыкаў у працы прадпрыемстваў з'яўляецца рэнтабельнасць. Тут у прадпрыемстваў вынік розны. У кагосьці атрымліваецца больш высокі паказчык, у кагосьці менш. Самы высокі ўзровень рэнтабельнасці продажаў склаўся па прадпрыемствах цэлюлозна-папяровай прамысловасці 13,8%. Практычна ўсе прадпрыемствы гэтай галіны забяспечваюць нармальны ўзровень рэнтабельнасці. Па прадпрыемствах мэблевай прамысловасці рэнтабельнасць продажаў склала 6,2% , па прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці 4,3%.
Найбольш высокіх паказчыкаў у прыбытковасці дамагліся такія прадпрыемствы як ЗАТ «ХК «Пінскдрэў», ААТ «Лесахімік», ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».
Пры гэтым, адным з фактараў, якія ўплываюць на ўзровень рэнтабельнасці, з'яўляюцца выдаткі на драўняную сыравіну, якая займае ў складзе агульных выдаткаў на вытворчасць прадукцыі досыць вялікую долю. Напрыклад, у вытворчасці цэлюлозы сыравіну ў выдатках займае 19%, у драўняных плітах 21-24% , у фанеры 28%. Кошты ж на сыравіну за 9 месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на балансавую драўніну выраслі ў 1, 5 разы – да 35-45 рублёў за метр кубічны, у залежнасці ад пароды, на піловачнік хвойны цана вырасла ў 2 разы – да 124 рублёў за метр кубічны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.11.2020 09:46