Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько сустрэўся 27 лістапада з актывам ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" (г. Шклоў).
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні працы цэлюлозна-папяровай галіны, перспектывы яе развіцця і найважнейшыя задачы, якія трэба будзе вырашыць працоўным калектывам арганізацый канцэрна і фабрыкі "Спартак" у прыватнасці, дзе завяршаецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі макулатураперапрацоўчай вытворчасці.
Былі закрануты і пытанні грамадскіх адносін і сацыяльнага дыялогу. Міхаіл Міхайлавіч падкрэсліў, што любы дыялог павінен быць канструктыўным і грунтавацца на прынцыпах узаемапавагі.
Пасля сустрэчы старшыня канцэрна накіраваўся на будаўнічую пляцоўку фабрыкі, каб азнаёміцца з ходам правядзення работ і гатоўнасці аб'екта да ўводу ў эксплуатацыю.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
01.12.2020 12:32