Пытанні прафілактыкі і процідзеяння карупцыі былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні адпаведнай камісіі канцэрна "Белляспаперпрам".
З дакладамі аб рабоце, якая праводзіцца ў гэтым накірунку выступілі кіраўнікі ААТ «Барысаўскі ДАК», ААТ «Зеленаборскае» і ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».
Была звернутая ўвага на арганізацыю і эфектыўнасць працы камісій па супрацьдзеянні карупцыі, якія дзейнічаюць у арганізацыях, а таксама на планы мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку карупцыйных праяў і прадухіленне карупцыйных рызык.
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько таксама звярнуў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў на забеспячэнне вытворчай дысцыпліны, кантролю перамяшчэння аўтатранспарту па маршрутах і работнікаў па прадпрыемстве, правілаў прапускнога рэжыму і шэрагу іншых арганізацыйна-тэхнічных пытанняў, якія павінны працаваць на прадухіленне карупцыйных праяў.
У частцы прафілактыкі трэба больш актыўна праводзіць інфармацыйную працу, гутарыць з людзьмі, тлумачыць ім антыкарупцыйнае заканадаўства, на прыкладах паказваць, якія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя, як карупцыйнае злачынства, і якія ў сувязі з гэтым могуць наступіць наступствы.
Таксама прадпрыемствам даручана размяшчаць інфармацыю на сваіх сайтах аб планах і часе чарговых пасяджэнняў камісій па супрацьдзеянні карупцыі, якія пытанні на іх разглядаліся, а таксама нумары тэлефонаў, па якіх можна праінфармаваць Камісію па магчымых карупцыйных праявах і рызыках, унесці нейкія прапановы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
02.12.2020 08:25