Найстарэйшы ВНУ краіны - Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Да віншаванняў далучыўся і канцэрн "Белляспаперпрам".
Старшыня канцэрна Міхаіл Касько, які сам, як і многія кіраўнікі арганізацый канцэрна, з'яўляецца выпускніком БНТУ, у прывітальным адрасе падкрэсліў, што беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт за сваю стогадовую гісторыю вырас у адну з найбуйнейшых і прэстыжных ВНУ краіны. Дзякуючы высокакваліфікаванаму прафесарска-выкладчыцкаму саставу ўніверсітэта, яго глыбокім ведам і багатаму прафесійнага досведу якасць вышэйшай адукацыі ў БНТУ заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Універсітэтам падрыхтавана вялікая колькасць кампетэнтных, дасведчаных спецыялістаў для многіх галін эканомікі Рэспублікі Беларусь.
"Мы высока цэнім уклад калектыву Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і ў кадравае забеспячэнне арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам". Шматлікія выпускнікі БНТУ працуюць на прадпрыемствах галіны, з'яўляюцца паспяховымі кіраўнікамі, - адзначыў Міхаіл Міхайлавіч. - Упэўнены, слаўная гісторыя беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і далей будзе напаўняцца яркімі падзеямі, вялікімі дасягненнямі ў сферы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, а яго выпускнікі заўсёды будуць каштоўнымі і запатрабаванымі спецыялістамі. У гэты знамянальны дзень жадаем ветэранам, прафесарска-выкладчыцкаму складу, аспірантам, студэнтам, усім работнікам універсітэта добрага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, росквіту, новых творчых поспехаў і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!".
Прывітальны адрас ад старшыні канцэрна і каштоўны падарунак - сучасную электронную шматфункцыянальную прыладу ўручыў рэктару ВНУ Сяргею Харытончыку намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі.
Акрамя таго, рэктар універсітэта Сяргей Васільевіч Харытончык узнагароджаны самай высокай узнагародай канцэрна "Белляспаперпрам" - нагрудным знакам "За асабісты ўклад у развіццё галіны". Сяргей Харытончык унёс значны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў для арганізацый канцэрна. Яго дзейнасць, сілы і веды накіраваны на навучанне высокакваліфікаваных спецыялістаў для нашай галіны, здольных ажыццяўляць яе развіццё і ўдасканаленне.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
10.12.2020 16:28