Мэблевыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» праводзяць вялікія перадсвяточныя распродажы. Выгадныя зніжкі ва ўсіх мэблевых крамах.
Многія вытворцы напярэдадні калядных і навагодніх святаў распрадаюць з добрымі зніжкамі мэбля з гандлёвых залаў альбо калекцыі мэблі адыходзячага сезону. Выгадна набыць у перадсвяточныя дні можна і мэблевыя навінкі. Вытворцы прапануюць мноства праграм са зніжкамі і растэрміноўкамі.
Мэбля прадпрыемстваў канцэрна заўсёды адрознівалася высокай фабрычнай якасцю. Менавіта гэта і цэняць яе шматлікія спажыўцы больш чым у 30 краінах свету, куды экспартуецца мэбля прадпрыемстваў канцэрна.
Так, у студзені-кастрычніку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа амаль у 1,4 разы - на 36,4% да $36,38 млн. Асноўны аб'ём адгрузак па далёкім замежжы - у краіны Еўрапейскага Звязу. Сярод пакупнікоў - кліенты з Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы і іншых краін.
Адным з найважнейшых напрамкаў у экспарце мэблі з'яўляецца супрацоўніцтва з найбуйнейшымі сусветнымі гандлёвымі сеткамі. За апошнія гады прадпрыемствы канцэрна наладзілі працу з шэрагам такіх сетак. Актыўна з еўрапейскімі гандлёвымі сеткамі працуюць ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "ФанДАК", ААТ "Магілёўдрэў", ААТ "Гомельдрэў" і інш. Нядаўна пачаліся адгрузкі прадукцыі ЗАТ "Маладзечнамэбля" у адрас найбуйнейшай гандлёвай сеткі, якая ажыццяўляе продажы ў 20 краінах праз уласныя анлайн-крамы. З буйнымі пакупнікамі ў Еўропе ўжо на працягу многіх гадоў працуе ЗАТ "ХК "Пінскдрэў". Штогод кампанія нарошчвае аб'ёмы экспарту ў далёкае замежжа і пашырае асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца.
Шырокі асартымент якаснай айчыннай мэблі прадстаўлены і ў магазінах Беларусі. Прыходзьце ў гандлёвыя цэнтры і мэблевыя крамы «Пінскдрэў», «Маладзечнамэбля», «Слоніммэбля», «ЗОЎ-Ленеўрамэбля», «Мінскпраектмэбля», «Мэбля ГМФ «Прагрэс», «Гомельдрэў», «MyStar» («Івацэвічдрэў»), «ФанДАК», «Магілёўдрэў» і вы заўсёды знойдзеце тое, што ўпрыгожыць інтэр'ер вашага дома.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.12.2020 16:38