Светлагорскі ЦКК рыхтуецца да запуску вытворчасці віскознай цэлюлозы. Учора была паспяхова атрымана першая партыя гэтай абсалютна новай для Беларусі прадукцыі.
Зараз, згодна з рэгламентам запуску прамысловай вытворчасці, завод рыхтуецца да правядзення 72-гадзінных выпрабаванняў, падчас якіх будуць адпрацаваны ўсе тэхналагічныя працэсы пад неабходнай нагрузкай абсталявання, праца аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю, выхад на атрыманне ўсіх якасных параметраў і характарыстык гэтага прадукту.
Віскозная цэлюлоза, гэтак жа, як і сульфатная беленая цэлюлоза, вырабляецца з драўніны іглічных парод, розніца ў тэхналогіі варэння драўнянай масы і некаторых іншых тэхналагічных працэсах.
Дадзеная цэлюлоза мае ўстойлівы высокі попыт на сусветных рынках. З яе вырабляюць віскознае валакно, якое ў сваю чаргу займае амаль 80% сусветнай вытворчасці ўсіх штучных валокнаў. Сфера іх прымянення вельмі шырокая.
Традыцыйна цана віскознай цэлюлозы вышэй цэны сульфатнай цэлюлозы. Гэта значыць, што для Светлагорскага ЦКК засваенне дадзенай вытворчасці з'яўляецца дадатковай магчымасцю павялічыць прыбытковасць вытворчай дзейнасці.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.12.2020 11:17