Пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Архангельскай вобласцю Расійскай Федэрацыі разглядаюцца сёння ў рамках візіту беларускай дэлегацыі ў г.Архангельск.
Дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшенны, які з'яўляецца намеснікам кіраўніка беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам", УП "Ждановічы", ААТ "Агракамбінат Дзяржынскі", ААТ "Гомельскі ДСК", УП "Палімерканструкцыя", ААТ "Завод ПАК", НАН Беларусі (пытанні прымянення тэхналогій па перапрацоўцы торфу), ААТ "Светлагорскі ЦКК".
На парадку перамоў ва ўрадзе Архангельскай вобласці пытанні ходу рэалізацыі Плана мерапрыемстваў на 2020-2022 гады па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Архангельскай вобласцю, арганізацыі правядзення чарговага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве. На маючым адбыцца пасяджэнні плануецца разгледзець пытанні супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы, у галіне торфаперапрацоўкі, прамысловай вытворчасці.
Таксама запланавана наведванне ААТ «Архангельскі цэлюлозна-папяровы камбінат» для азнаямлення з работай прадпрыемства і працэсам вытворчасці нябеленай паўцэлюлозы.
Супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі з партнёрамі з Архангельскай вобласці планамерна развіваецца. Аснову экспарту беларускіх тавараў у гэты рэгіён складаюць прадукцыя жывёлагадоўлі, сельскагаспадарчая прадукцыя (алей, сыры, тварог, яйкі, соль), тара пластмасавая, шыны, адзенне і абутак, камень апрацаваны, вырабы з цэменту, прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў (пруткі і профілі алюмініевыя, машыны і прылады для ўздыму, станкі такарныя і металарэжучыя, перадаткавыя механізмы машын, пульты і панэлі кіравання, часткі рухомага складу), алей талавы і мэбля.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.12.2020 14:56