Гэтай узнагароды кіраўнік найбуйнейшага ў г.Бабруйску дрэваапрацоўчага прадпрыемства ўдастоены за плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё акцыянернага таварыства, высокі прафесіяналізм і асобасныя якасці.
Андрэй Іванавіч працуе на "ФанДАКе" з 2015 года. Да гэтага ўзначальваў профільнае кіраванне дрэваапрацоўкі ў апараце канцэрна. У цэлым у галіне працуе вельмі даўно, прайшоўшы шлях ад рабочага да генеральнага дырэктара.
Заслужаную ўзнагароду Андрэю Парцянкову сёння ўручыў намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі.
ААТ "ФанДАК" - прадпрыемства, якое вядзе поўную перапрацоўку драўніны, пачынаючы з лесанарыхтоўкі і раздзелкі дубцоў, выпуску піламатэрыялаў, клеенай фанеры, тонкіх драўняна-стружкавых пліт, мэблевых шчытоў, сталярнай пліты, вырабаў дрэваапрацоўкі і заканчваючы вытворчасцю высокамастацкай мэблі. Гэта кухонная і корпусная мэбля розных мадэляў і формаў з фасадамі з масіўнай драўніны дуба, хвоі, алешыны, мэблевага шчыта, а таксама абліцаваная натуральным шпонам і плёнкамі, стеллажная мэбля з мэблевага шчыта, дзвярныя блокі ўсіх тыпаразмераў для жылых дамоў, абліцаваныя габляваныя шпонам цвердалісцяных парод са суцэльным запаўненнем дзвярнога палатна і рознымі дызайнерскімі рашэннямі філёнак.
Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца больш чым у 30 краін. Маюцца міжнародныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць яе якасць і экалагічнасць.
У ААТ "ФанДАК" працуе больш за 1100 чалавек. Шмат вопытных спецыялістаў, якія з задавальненнем дзеляцца сваімі ведамі і ўменнямі з маладымі кадрамі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.12.2020 15:26