Канцэрн "Белляспаперпрам" у даніну падзякі за асабісты ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці адзначыў нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння, мадэрнізацыі, навуковага і кадравага забеспячэння прадпрыемстваў канцэрна і сёння многае робяць для развіцця галіны.
Першыя ўзнагароды ўручаны напярэдадні навагодніх святаў.
За выключны ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, прамое садзейнічанне ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, усебаковую падтрымку па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцей, якія забяспечваюць устойлівае развіццё галіны нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" ўзнагароджаны:
СЯМАШКА Уладзімір Ільіч - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі;
НАЗАРАЎ Юрый Віктаравіч - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
КАРАНКЕВІЧ Віктар Міхайлавіч - міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
За канструктыўнае і плённае ўзаемадзеянне, развіццё супрацоўніцтва паміж ведамствамі і ўсталяванне партнёрскіх сувязяў, а таксама за дасягненні ў сферы эфектыўнага выкарыстання лесагаспадарчага комплексу краіны, укараненне новых тэхналогій і перадавога вопыту, якія прадстаўляюць інтарэс для галіны знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" узнагароджаны ДРОЖЖА Віталь Аляксандравіч - Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненні ў педагагічнай дзейнасці ў сферы падрыхтоўкі кадраў для лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, творчы падыход і высокі прафесіяналізм, а таксама за перадавыя, наватарскія і інавацыйныя рашэнні, якія прадстаўляюць інтарэс для галіны нагрудным знакам адрознення «За асабісты ўклад у развіццё галіны» ўзнагароджаны:
ВОЙТАЎ Ігар Вітальевіч - рэктар БДТУ, доктар тэхнічных навук, прафесар;
ЧОРНАЯ Наталля Віктараўна - прафесар кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны БДТУ;
БАРТАШЭВІЧ Аляксандр Аляксандравіч - прафесар кафедры тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны БДТУ (пасмяротна).
За значны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў для арганізацый канцэрна нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" узнагароджаны ХАРЫТОНЧЫК Сяргей Васільевіч - рэктар БНТУ, доктар тэхнічных навук, дацэнт.
За вялікі асабісты ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, садзейнічанне ў фінансавым суправаджэнні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцей, якія забяспечваюць устойлівае развіццё галіны нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" узнагароджаны ПАЛІЎКА Аляксандр Іосіфавіч - першы намеснік праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк".
За бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў, унясенне значнага асабістага ўкладу ў станаўленне і развіццё галіны, творчасць і ініцыятыву ў працы, а таксама за ўкараненне новых тэхналогій, удасканаленне матэрыяльнай базы і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці нагрудным знакам адрознення «За асабісты ўклад у развіццё галіны» ўзнагароджаны: КРУК Юрый Андрэевіч - генеральны дырэктар ААТ "Светлагорскі ЦКК" і ЛУКА Юрый Генрыхавіч – генеральны дырэктар РУП «Завод газетнай паперы».
Як адзначыў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько, прадпрыемствы галіны за гады незалежнасці Беларусі прайшлі вялікі шлях адраджэння і тэхнічнага развіцця. Дасягненні сучаснай дрэваапрацоўчай, мэблевай i цэлюлозна-папяровай прамысловасці Беларусі – гэта вынік агульнай працы многіх людзей. Поспех галіны складаецца па крупінках з працоўных укладаў канкрэтных людзей. Хтосьці стаяў ля вытокаў яе стварэння, хтосьці працягнуў справы сваіх папярэднікаў па яе развіцці. Многае зрабілі людзі, якія прымалі рашэнні аб мадэрнізацыі прадпрыемстваў галіны і самі непасрэдна актыўна ўдзельнічалі ў гэтых працэсах. Гэта і дзяржаўныя дзеячы, і навукоўцы, і кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, партнёры канцэрна з розных арганізацый, дырэктара і работнікі прадпрыемстваў канцэрна і сумежных галін. Вялікая колькасць людзей і сёння аказваюць актыўнае і важнае садзейнічанне ў рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў канцэрна па стварэнні новых перапрацоўчых магутнасцяў - заводаў і фабрык.
Арганізацыі канцэрна сёння працуюць на якасна новым узроўні, паспяхова канкуруюць са сваёй прадукцыяй на сусветных рынках, працягваюць мадэрнізавацца, асвойваць новыя віды прадукцыі. Толькі ў адыходзячым 2020 годзе было атрымана два такія прадукты – папера-аснова для дэкаратыўнай адзелки драўняных пліт на заводзе газетнай паперы і віскозная цэлюлоза на Светлагорскім ЦКК. Праца ў гэтым кірунку працягнецца і ў наступныя гады. У самых бліжэйшых планах - атрыманне мелаваных і немелаваных відаў кардона на Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы", далей плануецца вытворчасць ўпаковачных відаў папер з цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК. Гэтыя вытворчасці ў сваю чаргу стануць базай для развіцця вытворцаў непасрэдна упакоўкі для многіх галін прамысловасці.
Нагрудны знак адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" ўручаецца ўпершыню. Ён заснаваны загадам канцэрна 28 верасня 2020 года. Нагрудны знак адрознення з'яўляецца формай заахвочвання за шматгадовую добрасумленную працу, асабістыя заслугі ў вырашэнні задач, пастаўленых перад канцэрнам "Белляспаперпрам" , за бездакорнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў і дасягнутыя поспехі ў сферы лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, унясенне значнага асабістага ўкладу ў развіццё галіны, павышэнне яе прэстыжу і ўмацаванне міжведамаснага і міжнароднага супрацоўніцтва.
Нагрудным знакам ўзнагароджваюцца:
- работнікі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці;
- былыя работнікі канцэрна і арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё галіны;
- службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё галіны, удасканаленне матэрыяльнай базы, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці;
- грамадзяне замежных дзяржаў і іншыя асобы - за плённае супрацоўніцтва з канцэрнам у выкананні задач па прызначэнні.
Узнагароджанне В. І. Сямашка Узнагароджанне Ю. В. Назарава
Узнагароджанне В. А. Дрожджы Узнагароджанне Д. М. Каранкевіча
Узнагароджанне І. В. Войтава Узнагароджанне Н. В. Чорнай
Узнагароджанне Ю. А. Крука Узнагароджанне Ю. Г. Лукі
Узнагароджанне А. І. Паліўка
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
29.12.2020 17:16