Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт у студзені-лістападзе 2020 года амаль на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.
За 11 месяцаў 2020 года арганізацыі "Белляспаперпрама" паставілі на рынкі 70 краін прадукцыю на 550,8 млн долараў ЗША, што на 3,9% больш, чым за студзень-лістапад 2019 года.
Пры гэтым, у выніку прынятых у 2020 годзе мер па дыверсіфікацыі рынкаў збыту, экспарт у краіны далёкага замежжа вырас на 10,5% да 276,4 млн долараў ЗША, экспарт з краіны Еўрапейскага Саюза павялічыўся на 2,4% да 192,8 млн долараў ЗША. Экспарт у Расейскую Федэрацыю, якая з'яўляецца найбуйнейшым для прадпрыемстваў канцэрна рынкам, вырас на 2,9% да 174,7 млн долараў ЗША.
У ліку найбольш буйных рынкаў збыту для прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна таксама Польшча (80,8 млн долараў ЗША), Кітай (60 млн долараў ЗША), Украіна (57,7 млн долараў ЗША) і Літва (36,8 млн долараў ЗША).
З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі на экспарт прадпрыемства канцэрна паставілі 76% тавараў. Гэта самая высокая доля за ўвесь час экспартнай дзейнасці прадпрыемстваў.
На знешнія рынкі прадпрыемствамі канцэрна пастаўляецца больш за 50 відаў рознай прадукцыі. У аснове экспарту драўняныя пліты, мэбля, цэлюлоза, фанера, папера і кардон. Добрым попытам таксама карыстаюцца піламатэрыялы, вокны, дзверы, будаўнічыя канструкцыі, шпалеры, прадукцыя лесахіміі і іншае.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
04.01.2021 10:36