Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №1 "Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства".
Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Як паведамлялася, прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў падчас навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі гаварыць аб жаданні вярнуцца ў Беларусь, якой яна была годам раней. "Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучыні, і яна будзе лепш цяперашняй. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі", - перакананы беларускі лідар.
"Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, - сказаў прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!"
Крыніца: БЕЛТА
06.01.2021 10:36