Беларуская мэбля не перастае карыстацца попытам у Казахстане. У 2014 годзе мэблевыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» экспартавалі ў Казахстан мэблі на 31,2 млн. даляраў ЗША.
На казахстанскі рынак мэблевую прадукцыю пастаўляюць 14 прадпрыемстваў канцэрна. У гэтай краіне працуе 10 дылерскіх сетак арганізацый «Белляспаперпрама».
Найбольшыя аб'ёмы адгрузак забяспечваюць ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» (12,5 млн. дал.), ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля» (7,2 млн. дал.), ЗАТ «Маладзечнамэбля» (3,9 млн. дал .), ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» (2,5 млн. дал.), ААТ «Гомельдрэў» (1,4 млн. дал.) і іншыя.
Пастаўляецца шырокі асартымент мэблі: ад недарагіх вырабаў з драўняных пліт да высокамастацкіх набораў і гарнітураў з натуральнай драўніны.
Высокім попытам у Казахстане карыстаецца мяккая мэбля, на якой спецыялізуюцца кампаніі «Пінскдрэў» і «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс». Дызайн мэблі, якая пастаўляецца ў Казахстан, выкананы з улікам пераваг і густаў спажыўцоў у гэтай краіне. У 2015 годзе попыт на беларускую мэблю ў Казахстане застаецца ўстойлівым.