За шматгадовую, добрасумленную працу, забеспячэнне эфектыўнай працы прадпрыемства і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння Ганаровай граматай канцэрна «Белляспаперпрам» узнагароджаны дырэктар ААТ «Камбінат грамадскага харчавання і гандлю «Барысаўлес».
Кучынскі Уладзімір Міхайлавіч кіруе камбінатам з 2005 года. Пад яго кіраўніцтвам згуртаваным калектывам прафесіяналаў камбінат на працягу многіх гадоў забяспечвае харчаваннем і прадуктамі лесанарыхтоўшчыкаў, лесахімікаў, работнікаў прадпрыемстваў і жыхароў шэрагу сельскіх населеных пунктаў у Барысаўскім раёне.
Заслужаную ўзнагароду кіраўніку сёння ўручыў намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі падчас наведвання камбіната.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
06.01.2021 16:17