Два дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белляспаперпрам», сталі лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" - 2020. Вынікі конкурсу нядаўна былі падведзены ва Урадзе.

У намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" лаўрэатамі конкурсу сталі ААТ "Гомельдрэў" з прадукцыяй «Пакрыцця падлогавыя ламінаваныя, гандлёвай маркі "VIVAFLOOR" і ААТ "Рэчыцадрэў" з прадукцыяй "Набор мэблі для пярэдняга пакоя "Осцін" Р374".

 

     Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца ў два этапы. На першым   (абласным) этапе конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары,   якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года», а таксама прэтэндэнты на   прысуджэнне спецыяльнай узнагароды «Лепшы ў рэгіёне». Пры гэтым ацэньваюцца ўсе   аспекты дзейнасці арганізацыі, якія аказваюць уплыў на якасць прадукцыі (вытворча-   тэхналагічныя, сацыяльныя, таварна-фінансавыя, нарматыўна-метралагічныя,   інфармацыйна-рэкламныя, а таксама ў галіне энергазберажэння і бяспекі).

  На другім этапе конкурсу - рэспубліканскім - конкурсная камісія прымае рашэнне аб   прысуджэнні таварам звання лаўрэата і статусу «Навінка года», а арганізацыям –   спецыяльных узнагарод «Лепшы ў галіне» і «Лепшы ў рэгіёне», дыплома «Стабільная   якасць».
    Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу Рэспубліканская конкурсная камісія   ўлічвала водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і   паслуг, якія паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі   Беларусь» і сталі фіналістамі.

    Усяго за час правядзення апытання быў атрыманы 21621 голас спажыўцоў (17 251 -   "падабаецца" і 4 370 - "не падабаецца"). Пры гэтым кожны спажывец змог прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз.

Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Лагатып конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" - знак якасных тавараў айчыннай вытворчасці, які служыць арыенцірам для спажыўцоў пры выбары прадукцыі.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта ў раздзеле «Якасць і дзелавая дасканаласць» і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Крыніца: Дзяржстандарт

20.01.2021 07:59