Зацверджана Дзяржаўная праграма "Беларускі лес" на 2021-2025 гады. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 года №52 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Плануецца, што ў выніку рэалізацыі дзяржпраграмы вытворчасць у натуральным выражэнні паперы і кардона павялічыцца ў 2,1 разы, цэлюлозы - у 1,7 разы, плітнай прадукцыі - у 1,1 разы. Вытворчасць мэблі (у фактычных цэнах) вырасце ў 1,3 разы да ўзроўню 2020 года.
Стратэгічнай мэтай развіцця лесапрамысловай галіны будзе рацыянальная перапрацоўка сыравіны і рэалізацыя прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. У цяперашні час доля прадукцыі дрэваапрацоўкі складае 5,2% ад ВУП, з задзейнічаннем патэнцыялу новых прадпрыемстваў яна вырасце да 5,5–5,7%.
Лясістасць тэрыторыі рэспублікі дасягне 40,3%, аб'ём нарыхтоўкі драўніны вырасце да 3,2 куб.м з 1 га, сярэдні запас насаджэнняў падвысіцца да 225 куб. м з 1 га. за пяцігодку будзе пабудавана не менш за 580,3 км новых лесагаспадарчых дарог.
Колькасць лася складзе 100% ад аптымальнай колькасці гэтага віду, аленя высакароднага - 37%, казулі - 80%. У дзяржпраграме адзначаецца, што фактычная колькасць гэтых відаў жывёл павялічваецца і ў 2019 годзе склала для лася 41,7 тыс.асобін, для аленя высакароднага - 26,2 тыс. асобін, казулі - 109,2 тыс. асобін, што складае адпаведна 97%, 27% і 67% ад іх аптымальнай колькасці.
Крыніца: БЕЛТА
04.02.2021 13:57